Павел Аракелян перайшоў у «Крамбамбулю»

На фэсце «Захід 2012» вядомы саксафаніст Павел Аракелян зайграў за гурт Лявона Вольскага ўжо ў другі раз. А першы выхад Аракеляна за «Крамбамбулю» адбыўся на імпрэзе ў Літве.

Саксафон Аракяляна прагучаў у песні «Мур на пагорку». «Сустрэліся з хлопцамі, пасябравалі ― вось так і атрымалася, ― вельмі сцісла патлумачыў за сцэнай фэста „Захід 2012“ свой пераход у „Крамбамбулю“ Павел Аракелян. ― Мне ў „Крамбамбулі“ усё падабаецца. Чароўныя людзі, цудоўнае асяроддзе».

«Паша ― гэта выдатная знаходка для нас. Я маю надзею, што мы для яго таксама, ― мяркуе Лявон Вольскі. ― На мой погляд, „Крамбамбуля“ зараз вельмі аздаравілася. Пабачым, што з гэтага будзе».

На фестывалі пад Львовам «Крамбамбуля» зайграла паўнавартасны сэт з 15 песень. На выступ гурта Лявона Вольскага прыйшло блізу 1 тысячы гледачоў. Прыкладна 200 чалавек прыехала на «Захід 2012» з Беларусі.

Источник: Еврорадио

Группы: ,

Комментарии: 2
  • гоп хіп хоп:

    зашыбісь

  • vandrouny:

    ой ды ладна, нас было болей за 200 чалавек!
    ідзеш там па тэрыторыі — а вакол адныя беларусы) прыемная атмасфера