24 жніўня берасцейскі панк-рок-гурт «Дай Дарогу!» прэзентаваў на сайце Еўрарадыё новы альбом «Сквозь говно».
«Сквозь говно» ― сёмы альбом у дыскаграфіі гурта. Рэліз змяшчае 17 трэкаў, напісаных «Дай Дарогу!» за апошнія 4 гады. Частка песень гучала на канцэртах гурта і «засвяцілася» на акустычным альбоме «Боли нет».
«Альбом такі, блізкі да жыцця. Магчыма, ён больш цяжкі ў параўнанні з „ДСПГ“, ― распавядае Еўрарадыё лідар ДД! Юрый Стыльскі. ― Пласцінку праслухаў чалавек, які сказаў, што музыка і тэксты гурта сталі больш жорсткімі, больш брутальнымі. Вядома ж, не без сацыялкі і бытавухі, бо мы адлюстроўваем нашу рэчаіснасць. Мы па-ранейшаму ў нашым стылі».
Канцэртная прэзентацыя альбома «Сквозь говно» запланаваная на 22 верасня ў мінскім клубе Re:Public.
зашибись название альбома.круче только «говна самовар» но это было 20 лет назад и уже неправда.
Норм альбом
Как-то слабо. Ожидал большего
альбом соответсвует названию