Змаганьне за паездку ў Швэцыю працягваецца. Гурты The Toobes, «Детидетей» і Bez.not сталі пераможцамі другога чвэрцьфіналу беларуска-швэдзкага конкурсу bandscan:Belarus. Як паведаміў менскі каардынатар конкурсу Аляксандар Багданаў плянуецца, што праз паўгоду bandscan пройдзе ў Швэцыі і ўжо тамтэйшыя каманды будуць змагацца за паездку ў Беларусь.
Другі чвэрцьфінал конкурсу bandscan:Belarus прайшоў 16 лістапада. Аргкамітэт конкурсу падвёў вынікі глядацкага галасаваньня. Тры каманды, што набралі найбольш галасоў трапілі ў наступны этап конкурсу:
- The Toobes — 139
- «Детидетей» — 122
- Bez.not — 120
- Morfe Acoustic Band — 72
- «Джамбібум» — 65
- hum flying bulletproof noodle — 59
Такім чынам, у паўфінале конкурсу, што адбудзецца 7-га сьнежня ў клюбе fabrique выступяць: «Серебряная свадьба», Open Space, Hair Peace Salon, Bez.not, «Детидетей» і The Toobes.
Сталі вядомыя і вынікі чвэрцьфіналу конкурсу, што праводзіўся ў Віцебску. Тамака перамаглі гурты Minas Morgul, «Уже» і South Band. У паўфінале яны зайграюць разам зь пераможцамі першага чвэрцьфіналу — гуртамі LaBo, «Скімэн» і Jenowa.
У фінал праходзіць 6 камандаў — па дзьве з кожнага гораду (конкурс яшчэ ладзіцца ў Баранавічах). Усе фіналісты маюць атрымаць у якасьці прызу «часткі апарату», як кажуць арганізатары, а пераможца паедзе ў клюбны тур па Швэцыі.
The Toobes круче не бывает !!!
А где результат конкурса
он уже закончился