Пачало працу інтэрнэт-радыё SvabodaJazz

3 верасня пачало працу інтэрнэт-радыё SvabodaJazz, створанае на базе Беларускай службы «Радыё Свабода».

«Джаз — гэта музыка, якую граюць і слухаюць людзі, якія вырашылі, што будуць адчуваць сябе добра нягледзячы на абставіны. Гэтае вызначэнне саксафаніста Джоні Грыфіна пасуе і да сённяшняй Беларусі і да слухачоў „Свабоды“, — кажа дырэктар Беларускай службы „Радыё Свабода“ Аляксандар Лукашук. — Мы пачынаем SvabodaJazz таму, што мы любім тое, што робім. Якасную музыку, цікавых аўтараў, інтэлектуальны выклік, з павагай ставімся да вашага і свайго часу — і да джазу».

SvabodaJazz будзе працаваць ад панядзелка да пятніцы з 12 да 14 гадзін. У жывым эфіры можна будзе слухаць навіны з Беларусі і свету, каментары з нагоды актуальных падзей і, канешне ж, музыку: «Камерата», Майлз Дэвіс, Уладзімір Ткачэнка, Джордж Бэнсан, Джон Калтрэйн, «Сузор’е» і іншыя гурты. Вядучым станцыі стаў Дзмітрый Падбярэзскі.

Источник: Радыё Свабода

Комментарии: 1
  • Андрей Лазук:

    ну няўжо нехта слухае гэтыя радыё-на-дзьве-гадзіны?