Пра лідара Svet Boogie Band знялі дакументальны фільм

12 верасня будзе прэзентаваны фільм «Svet» пра таленавітага беларускага блюзмэна, спевака, кампазітара ды лідара гурта Svet Boogie Band Святаслава Хадановіча, які загінуў у 2008 годзе.

«Гэта дакументальны музычны фільм, — распавядае рэжысёрка, прадзюсарка ды сцэнарыстка карціны Алена Цагельская. — Гэта фільм-партрэт, фільм-шоў, дзе шмат людзей з Масквы, Мінска, журналісты, музыкі, прадзюсары распавядаюць пра тое, які гэта быў цудоўны чалавек. Якая ў яго была незвычайная душэўнасць, цеплыня, якая ў яго была заразлівая энергетыка… І ў фільме ўвесь час гучыць яго музыка і музыка яго гурта».

Для стужкі выкарыстоўваліся архіўныя відэазапісы канцэртаў, а таксама інтэрв’ю, дзе сам Святаслаў разважае пра блюз, распавядае, як ён прыйшоў да музыкі, гісторыю ўтварэння Svet Boogie Band. Плануецца, што з цягам часу фільм з’явіцца і на дысках, пакуль жа яго будуць паказваць на некаторых расійскіх тэлеканалах, а магчыма, і на беларускіх.

«Калі яны зацікавяцца, вядома, — заўважае Алена. — Бо фільм беларускім тэлевізіёншчыкам можа падацца нейкім нестандартным, нефармальным, не дастаткова афіцыйным. А між іншым, я лічу Света гонарам Беларусі, бо гэта быў музыка дастаткова шырока вядомы, але не дастаткова шанаваўся нашымі радыё- ды тэлеканаламі».

Першы прэм’ерны паказ адбудзецца ў Мінскім Палацы Мастацтва непасрэдна ў дзень яго чацвёртай гадавіны смерці, 12 верасня, пачатак 20:00. Другі паказ пройдзе падчас канцэрта-памяці Святаслава ў клубе «Гудвін» 11 кастрычніка.

Стужка складаецца з архіўных канцэртных запісаў, інтэрв’ю са Святаславам ды прадстаўнікамі расійскай і беларускай музычнай тусоўкі.

Источник: Еврорадио

Фото: Юрий Куликов

Группы:

Комментарии: 2
  • поправьте фамилию — Цагельская

  • Злобный критик:

    Свет,Чемодан, Челентано,Муссолини, Хохол,Шурик-скандал года , Демон , Кирил»почем пиво» , Дементьев, Марголин , клубные пятницы и т.д. и т.п. — хорошие были времена