Перакладзі песню гурта Yellow Brick Road на беларускую мову
Англамоўны гурт Yellow Brick Road сумесна з Еўрарадыё прапануе сваім прыхільнікам перакласці песню «30’s» на беларускую мову. Паводле меркавання музыкаў, менавіта гэта кампазіцыя, дзякуючы сваёй меладычнасці, будзе лепш за ўсё гучаць на роднай мове.