Дзмітрый Падбярэзскі: «Мне прапаноўвалі застацца ў вёсцы, трапіць у райкам партыі, але на халеру мне гэта?»
З музычным журналістам Дзмітрыем Падбярэзскім мы сустракаемся каля крамы, непадалёку ад яго дома. Дзмітрый вядзе нас да сябе праз тыповыя постсавецкія двары — шмат зеляніны, на дзіцячай пляцоўцы гуляюць дзеці, на лавачках сядзяць бабулькі, гучна спяваюць птушкі, шумяць будаўнікі.