4

Port Mone «Thou»: хто мае вушы, няхай чуе

Трыа Port Mone выпусціла свой другі альбом «Thou». За выданне кружэлкі адказваў славацкі лэйбл Hevhetia, а запіс новых песень адбываўся не ў звыклай студыйнай прасторы, а ў лесе, пад адкрытымі нябёсамі.

Port Mone «Thou»

З часоў выдання дэбютніка Port Mone «DiP» мінула пяць год. За гэты час беларускія музыкі паспелі пасупрацоўнічаць з украінскім этна-праектам «ДахаБраха» і аб’ехаць з канцэртамі ўсю Еўропу. Дэбютны дыск гурта чапляў эмацыйнай моцай, але ў той жа час складаў уражанне няўстойлівасці музычных канструкцый. З улікам таго, што канцэрты Port Mone у Беларусі — з’ява, на жаль, рэдкая, новы дыск стаў для беларускага слухача ледзь не адзінай магчымасцю даведацца, у якім напрамку рухаецца ў творчых пошуках інструментальнае трыа.

«Thou» — паслядоўны, маналітны ў сваім настроі рэліз. Новыя песні Port Mone, з аднаго боку, добра ўпісваюцца ў кантэкст пост-рока, з іншага, не выклікаюць жадання вешаць на сябе хоць якія стылістычныя цэтлікі. Ніводзін трэк не раскрываецца заўчасна, структура прадуманая ад пачатку да канца, унутраная драматургія дасягае завоблачных вяршынь. Гук поўніцца паветрам: складаецца ўражанне, нібы ты сам дыхаеш тым лесам, у якім быў зроблены запіс.

Асабліва вабіць тонкі інструментальны баланс гурта. Сваё важкае месца ў агульным палатне адшукаў бас Аляксея Ванчука: у адных трэках («Port», «Liturgy») ён стварае не надта заўважныя на першы погляд, але бадай што ключавыя для атмасферы песень пульсацыі, у іншых («Meeting», «The Words») і ўвогуле становіцца цвёрдай рыфавай асновай. Акардэон Аляксея Варсобы гучыць нават эмацыйней, чым раней, а ад нюансаў яго дынамікі кідае ў дрыжыкі. Медытатыўная, але настойлівая, трансавая перкусія Сяргея Краўчанкі гучыць амаль што рытуальна — як, зрэшты, і ўвесь альбом; са слоў Аляксея Варсобы, «займаючыся музыкай, немагчыма не займацца рэлігіяй».

Канешне, «Thou» не ўпісваецца ні ў звыклыя канцэртныя, ні ў радыйныя фарматы, яго жывое выкананне бачыцца натуральным хіба што ў царкве ці камернай залі філармоніі. Але гэту кружэлку язык не павернецца назваць цяжкай для ўспрымання: кожная песня на ёй гучыць празрыста і лагодна, музыка літаральна пранікае скрозь скуру. Верагодна, дыск будзе ўпадабаны крытыкамі і атрымае шэраг усемагчымых прэмій; але больш за ўсё хочацца спадзявацца, што ён трапіць у сферу ўвагі шырокага слухача. «Thou» — дыск, які стварае настрой, выклікае эмоцыі і прыносіць спакой, і створаны ён для кожнага, хто хоча чуць.

Автор: Мікалай Янкойць / Ultra-Music

Группы: Port Mone

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Пакуль не разабраўся з адчуваньнямі: падабаецца, але чагосьці не хапае, што было на «DiP». Хаця, канечне, альбом вельмі круты :)

  • я в ней чувствую больше белорусского, аутентичного и настоящего, чем в змагарских кружэлках

  • Музыка ,ЭТО ЖИВОЕ !!!! эгегеЙЙЙ!!!!! Ребятки .! слушайте что три парня забамбили!! Ну , наконец то в нашей белараше прорвало!!! Это действительно великолепно задуманный , профи сыгранный и интересный альбом. Конечно это только начало. Но он даёт понять что уход долбёжнотуповатого времени , где был драйв и не было мозгов неизбежен . (((( Просто обалдеть,, от игры Алексея на аккордеоне. ( хотя в моём сознании ,ха-ха ,,да, это был колхозно ретровый инструмент ) Да какой нафиг синт ,,,это сделает такую динамику ? И какой генератор EG это сотворит? Это просто невозможно , даже если затолкать в синтезатор все микросхемы мира. .Алексей просто сделал революцию в нашем представлении об этом инструменте. А вообще заметили какая динамика всего альбома , а паузы !! да это тоже музыка ,,как не странно даёт больше эфекта чем тупая бессмысленная скоростная игра которую нынче все пытаются оседлать. (Чёт про китаёзов вспомнил ,, на ютубе так ху..т, на гитарах ,,ху.. угонитесь ребятки ) . Не человек существо оседлое и по природе задумчивое., большинство конечно. , Этот диск записан в лесу , он лёгкий , приятный . Молодцы ребятки , вырвались из душной студии… Музыка ,ЭТО ЖИВОЕ !!!! Думаю никто так и не раскроет тайну сотворения музыки. И это хороши и надеюсь навсегда ! Аминь.!!!

  • В целом, альбом понравился. Но, как мне кажется, до уровня «DiP» всё же не дотягивает. Не хватает общей лиричности звучания и энергичности гитары. Перкуссия также довольно однообразна и излишне напориста. В общем, Port Mone со своим «Thou» – это безусловно явление, вот только постоянно ловишь себя на сравнении с предыдущим альбомом и, честно говоря, не в пользу «Thou».