Музыкі гурта Hasta La Fillsta і спявачка-бард Паліна Рэспубліка прадстаўляюць новую сумесную працу — песню «Гадзіннік», якую Паліна напісала яшчэ ў чатырнаццаць год.
«Гэтая песня моцна паўплывала на маё жыццё. Яны была амаль што першай напісанай ў мае 14 год, — распавядае Паліна Рэспубліка. — Наогул, сумесная праца з Hasta La Fillsta — досыць цікавы эксперымент для мяне. Нялёгка перайсці з акустычнай музыкі на рокава-электрычную. Больш за тое, я ведаю, што ня лёгка мяне ўспрымаць ў гэтым стылі, і шмат хто гэта рабіць адмаўляецца. Але, на маю думку, гэта пашырае кола слухача і гэта добра».
Запіс песні «Гадзіннік» праходзіў на студыі «ОСМОС», звядзеннем і гукарэжысурай займаўся Ігар «Гарык» Плевін.
«Першапачатікова мы планавалі восенню зрабіць альбом, — кажа бубнач Hasta La Fillsta Зміцер Харытановіч. — Аднак летам па розных прычынах амаль не займаліся гэтым проектам. Мы не вызначылісяніз датай рэліза, ні з колькасцю песен для альбома. Зараз не будзем казаць аб некіх канкрэтных лічбах. Час ад часу будзем прэзентаваць сінглы… Песня „Гадзіннік“ — гэта мікс усяго нашага досведу. У першую чаргу, з тэхнічнага пункту гледжання: правільныя аранжыроўкі, насычаныя партыі, амерыканскія стандарты. Але гэта не галоўнае. Галоўнае, каб Слухач пачуў гатовы прадукт і сказаў: „Так! Гэта крута!“»
Дарэчы, пакуль сумесны праект Hasta La Fillsta і Паліны Рэспублікі існуе ў першую чаргу як студыйны, таму музыкі не плануюць у бліжэйшы час ладзіць выступы.
Замах на Земфиру, удар на группу Метро из соседного двора.
Послушал. Добротный продукт. Трудно по одной песне составить впечатление, хотелось бы какого альбома. Не слышал эту песню в бард-исполнении, и не очень хочется. Земфирой и близко не пахнет. В целом понравилось.
а «полковника» в начале только один я услышал?
музыка занадта агрэсіўная месцамі для вакальнай падачы, чыста суб’ектыўна)) якасна, але аранжыроўкі без рызынкі
Выпилите хотя бы половину ударов сольника, умоляю.
Полковника услышал)
Земфиру местами тоже) Здравствуй небо, море, все дела))
Паліна маладзец, гаста ля фіста — отвратітельная безвкусіца. фу
А мне показалось с точностью наоборот. :- )))