6–7 верасня пад Мінскам адбудзецца пяты па ліку фолк-фэст «Камяніца». У гэтым годзе ўпершыню свята народных традыцый, сучаснай музыкі і выдатнага настрою адбудзецца ў пашыраным фармаце пры падтрымцы ААТ «Банк БелВЭБ».
6 верасня фэст адчыніць «Сяброўская вячэра», на якой збяруцца ўдзельнікі фэста за ўсе пяць гадоў. Гасцей чакае прэзентацыя маляўнічай кінастужкі «Гісторыя беларускай страўні», кулінарны майстар-клас ад страўні «Камяніца» з дэгустацыяй, а таксама музыка. Падчас імпрэзы адбудуцца міні-прэзентацыі альбомаў гуртоў «Палац», «Аляксандра і Канстанцін» і Ірэны Катвіцкай. Музычны хэдлайнер вечара — гурт Šuma, які спалучае фолкавыя спевы з сучаснай электронікай.
— «Сяброўская вячэра» — эта магчымасць для артыстаў сустрэцца і распавесці адзін аднаму апошнія творчыя навіны і проста пагутарыць пра жыццё, што ў звычайныя фестывальныя дні зрабіць немагчыма. Для аматараў беларускага фолку гэта магчымасць атрымаць аўтографы ад лідараў беларускай фолк-сцэны, паразмаўляць з імі і задаць наўпрост свае пытанні, — распавядае каардынатар фестывалю Сяргей Чагрынец.
7 верасня — вялікі фестывальны дзень. На галоўнай сцэне выступяць вядомыя беларускія гурты «Палац», «Стары Ольса», Guda, а таксама замежныя госці: «ДахаБраха» (Украіна), Orkiestra św. Mikołaja (Польшча), Hvarna (Расія) і «Фолькнери» (Україна). На малой — дзіцячыя фолк-калектывы з розных куткоў краіны.
— На мой погляд, гэта самы зорны склад выступоўцаў за ўсе 5 год. Хэдлайнеры вельмі розныя па стылістыцы, але кожны з іх — сапраўдная з’ява ў сваёй краіне, вельмі ўплывовыя постаці. Запрасіць іх хацелі і раней, але зараз было прасцей вырашыць усе пытанні, таму што фестываль ужо мае вядомасць за мяжой. Наша асобная падзяка Інстытуту Польскаму за дапамогу ў арганізацыі выступу Orkiestra św. Mikołaja, — адзначае Сяргей Чагрынец.
Акрамя гэтага гледачоў чакаюць выставы, забавы, танцы і кірмаш. Грошы за ўваход як заўжды ідуць на рахункі Музею народнай архітэктуры і побыту, дамапагаючы захоўваць драўляныя экспанаты 18–20 вякоў. Уваход у нацыянальных строях бясплатны.
А першы дзень дзе будзе?
Напэўна, там жа. З прэс-рэлізу толькі такая інфармацыя: