Гурт Akute прадстаўляе на Ultra-Music сваю версію класічнага твору гурта Ulis. Песня «Jak na dałoni» увойдзе ў трэці студыйны альбом Akute «Reaĺnaść i sny».
— Нам ня проста было выбраць нейкі канкрэтны трэк для каверу гурта, які па праву лічыцца легендарным, — кажа бас-гітарыст і аўтар песень Akute Раман Жыгараў. — «Jak na dałoni» уваходзіла ва ўлюбёны для нас альбом Ulis «Танцы на даху», які бясспрэчна меў вялікі ўплыў на нашую творчасць. Таму з усёй пашанаю мы прадстаўляем сваю версію «нятленкі» і прысвячаем яе 25-годдзю Ulis.
У трэці альбом Akute «Reaĺnaść i sny» увойдзе 11 песень. Дарэчы, «Jak na dałoni» не будзе адзіным каверам на будучым альбоме. Акрамя яе, быў запісаны яшчэ адзін хіт Ulis «Marnatraŭny syn».
— Канешне, мы не маглі прайсці міма такога выбітнага трэку, і калі прыйшоў час выбраць, мы проста запісалі абедзве песні, — удакладняе вакаліст гурта Станіслаў Мытнік. — Шчыра кажучы, мы выраслі на Ulis і вельмі рады павіншаваць іх такім чынам.
Ужывую пачуць каверы і ўвесь новы альбом Akute, а таксама старыя хіты, можна будзе 11 красавіка у Мінску на канцэрце ў клубе Re:Public». За ім паследуюць канцэрты ў Магілёве (20 красавіка), Гродна (25 красавіка), Брэсце (26 красавіка) і Маскве (1 траўня).
Цудоўны тэкст! Паслухаў бы Фэлікс Аксёнцаў у сваёй Канадзе, як жывуць ягоныя творы без яго. «Akute» малайцы, не рабілі банальных копіяў, песьня стала істотна мякчэй.
Дзякуй. Слухаў, нават канцэртнае відэа паглядзеў. Спадабалася. :)
Філ, рад пачуць жывы беларускі голас з-за акіяну, а то ў нас тут часам наракаюць, што літара «Ў» не ўваходзіць у іхні кантэнт. Ну хоць у Канадзе з гэтым няма праблем. Дарэчы, акрамя «Як на далоні» гурт «Akute» трансфармаваў і «Марнатраўны сын», у сеціве таксама недзе ёсць відэа.
Прикольно наблюдать как Akute превращается в J:Морс
А поклонницы, те самые серые мышки, девочки-студентки, превращаются в зрелых милф
во первых -привет дружище. во вторых спомнил борадатый анекдот: Akute сделал кавер на Ulis, я послушал- помоему [censored] этот Ulis (с)
вообще не зацепило, да и по качеству есть вопросы: например, вокал звучит отдельно от музыки, как из соседнего кабака.
Вось мне цікава, чаму рускамоўныя пішуць да беларускай музыкі толькі [censored] каменты? Гэта асаблівасьць публікі на UM, ці характарыстыка «русскаго чилавека» увогуле?
Дзякую за цьвярозае назіраньне. Пра гэта ёсць у аповесьці Кастуся Травеня «Вокліч», дзе пэрсанаж Далмат Пятроў ад імя расейскіх спэцслужбаў вучыць мясцовага аґента ўплыву: «– Не давай ім падняцца, адчуць смак перамогі. Аніякага посьпеху яны не павінны дасягнуць самастойна. Посьпех у іхняй сьвядомасьці павінен быць зьвязаны толькі з Расеяй. Таму ўсё таленавітае, здольнае, ініцыятыўнае, а тым больш нацыянальна сьведамае бязьлітасна затоптвай у першую і другую чаргу. На кіруючыя пасады ў культуры, спорце, тэлебачаньні вылучай ці мясцовых даґматыкаў, нездараў ды тупіцаў, ці нашых расейскіх патрыётаў. Тамтэйшыя прыдуркі самі добра запіраюць свае таленты, дык карыстайся гэтым. Ва ўсялякім разе расейцы на іхнім фоне заўсёды павінны выглядаць выключна ґеніяльнымі». Цытуецца па кнізе: Кастусь Травень «Маўчы і будзь хітрым» (проза), Мн., 2007, «Народная кніга», стар. 89-90.
Дзякую і вам за выдатную трапную цытату
Рэч у тым, што я наўпрост скапіяваў гэтую цытату з файла кнігі «Rock on-line», дзе яна была першай канцэптуальнай падмацоўкай у на выгляд пустой сеціўнай лаянцы. Потым дадаваліся цытаты з твораў Кастуся Акулы, Ларысы Ґеніюш, Францішка Аляхновіча, Васіля Якавенкі, Ніла Гілевіча, Яраслава Гашака, Генрыка Сянкевіча, з песень Віктара Шалкевіча, Сяржука Сокалава-Воюша, гуртоў «N.R.M.», «Gods Tower», «P.L.A.N.», «Тінь Сонця», Тым самым памяняўся й статус кнігі «Rock on-line», дазволіўшы крытыкам (аналітыкам, не крытыканам) назваць яе «падобнай на постмадэрнісцкі раман», бо цытаты фармавалі жывыя характары людзей. Аказалася, і цяпер тыя цытаты адыгрываюць ролю. Прынамсі, названых аўтараў варта ЧЫТАЦЬ, хто яшчэ не бамжуе.