Sciana адзначыць 15-годдзе вялікім канцэртам у Мінску

Гурт Sciana справіць юбілей у клубе «Піраты» 5 снежня. Адмыслова да гэтай падзеі Мінск наведаюць сябры брэсцкіх музыкаў — гурт «Роллікс» з Украіны.

Да канцэрта з нагоды 15-годдзя ўдзельнікі гурта Sciana рэпетуюць песні розных год. Sciana хоча зрабіць мікс са старых і новых трэкаў ды прайсціся па ўсёй сваёй гісторыі, згадаць рарытэтныя альбомы «Суб’ектывізм» і «Рулет», першы поўнафарматнік «Рыфы лёсаў», перамогу на палескім рок-фэсце «Крок» ды на «Басовішчы», яскравы кавер «Я еду» для трыб’юта N.R.M., апошнія альбомы «Кропка вяртання» і «Мы застанемся» і іншыя падзеі.

— Мы працягваем працаваць, пішам новыя песні і шмат гастралюем, часам насуперак неспрыяльным жыццёвым абставінам. Бо рок-н-рол — гэта рух, і мы таксама рухаемся наперад. Таму што ўпэўненыя, што самае цікавае яшчэ за лініяй гарызонту, — кажуць музыкі і запрашаюць усіх сваіх прыхільнікаў 5 снежня ў «Піраты».

Гасцямі канцэрта будзе гурт TerraKod з Брэста, які неад’емна звязаны з «Сцяною». З Херсону прыедзе павіншаваць сваіх даўніх сяброў гурт «Роллікс», які сыграе сэт з сваіх самых значных песень.

Канцэрт адубдзецца ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую чацьвёрты сезон запар ладзяць партал Tuzin.fm з партнёрамі з грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». У якасці вядучага канцэрту дэбютуе паэт Віталь Рыжкоў.

Источник: пресс-релиз

Фото: Виталий Клиндюк

Группы:

Комментарии: 1