Партал Tuzin.fm абвесціў вынікі музычнай прэміі «Героі года». Героямі 2014 года па версіі рэдакцыі стаў гарадзенскі фолк-панк гурт Dzieciuki.
Гурт Dzieciuki складаецца з музыкаў, якія былі задзейнічаныя ў гурце «КальЯн», частка з іх грае таксама ў праекце «Людзі на балоце». Dzieciuki выдалі ў гэтым годзе альбом «Гарадзенскі гармідар», знялі чатыры кліпы, паўдзельнічалі ў праекце «Re:Песьняры» ды з’ездзілі ў тур па Эўропе, дзе далі 14 канцэртаў за 14 дзён.
У намінацыі «Адкрыццё года» найлепшым прызнаны Сяргей Башлыкевіч і яго гурт Leibonik. Ён выступае як сольны спявак і разам з гуртом. Акром уласных твораў выконвае песні розных выканаўцаў, часам цалкам пераасэнсаваныя: ад Аляксандра Башлачова і Боба Дылана да Ланы Дэл Рэй. Асаблівай папулярнасцю на яго канцэртах карыстаецца песня «О, Купала» — пераробка поп-хіта другой паловы 80-х «Rock Me Amadeus». Сяргей звярнуў на сябе ўвагу сёлета, даў шэраг паспяховых сольных канцэртаў і стаў лаўрэатам фестывалю «Бардаўская восень».
заслуженно! альбом огонь, клипы тоже!