Гурт Akute скончыў працу над новым студыйным альбомам, які атрымаў назву «Не існуе». Канцэртныя прэзентацыі дыска адбудуцца 8 красавіка ў Магілёве і 21 красавіка ў Мінску.
Гэта другі паўнафарматны альбом у дыскаграфіі калектыва. На ім будзе 10 песень, у тым ліку загалоўная кампазіцыя выдадзенага ў лютым «Кроў EP». Запіс дыска праходзіў у Магілёве, а звядзеннем займаўся мінскі гукарэжысёр Яўген «Кідас» Сухавей.
«У параўнанні з дэбютам, гэты альбом больш востры па гучанні, больш жорсткі па настрою і тэкстах. Мяркую, што ў ім больш таго самага дыска-дэкадансу, да якога нас любяць адносіць», — распавёў вакаліст гурта Стас Мытнік.
Канцэртная прэзентацыя ў Мінску (21 красавіка, клуб Re:Public) стане першым сольным канцэртам Akute ў сталіцы. Адмысловым госцем будзе мінскі гурт hum flying bulletproof noodle. На прэзентацыі альбома ў Магілёве (8 красавіка, клуб Cuba) таксама не абыйдзецца без цікавых гасцей — гуртоў «Петля Пристрастия» (Мінск) і John Doe (Магілёў).
«Канцэрт у Мінску будзе самым вялікім і самым адказным у гісторыі Akute — зайграем абодва альбомы і нават трохі больш», — абяцае бас-гітарыст калектыву Раман Жыгараў.
Тым часам дэбют Akute «Дзевачкі і космас» увайшоў у лік лепшых беларускіх альбомаў 2011 года па выніках узнагарод Experty.by. Гурт таксама намінаваны на пяць узнагарод на «Рок-каранацыі», якая мае адбыцца 31 сакавіка ў Маладзечна.
«Канцэртная прэзентацыя ў Мінску (21 красавіка, клуб Re:Public) стане першым сольным канцэртам Akute ў сталіцы.»
Пяць канцэртаў у «Графіці» сольнымі ня лічацца?
главное, чтобы развивались, а то подозреваю, что новый альбом не сильно будет от старого отличаться.
Дый «Akute» на пару з «:B:N:» у клюбе «Re:Public» — гэта ж таксама не салянка. І ўжо ва ўсялякім разе было лепш за «ціпа сольнік» на пару з «hum flying bulletproof noodle». Карацей кажучы, аўтар занадта традыцыйна ўсё заганяе ў піянэры. Не, каб проста напісаць: будзе клясны канцэрт культавай каманды. Ці самай моднай каманды краіны.