Праект Hurma прэзентаваў дэбютны сінгл «Шукай»
Праект Hurma нарадзіўся ў Мінску ў 2011 годзе пад іншай назвай і, акрамя ўдзелу ў некалькіх невялікіх фэстах, нічым пра сябе не заявіў. Увосень 2012-га лідар гурта Мікіта Найдзёнаў рэфармаваў «мёртванароджаны» праект у абсалютна іншы, з новай назвай і абноўленым складам.