1

Гурт Hurma прэзентаваў навагодні сінгл

Гурт Hurma напярэдадні новага году выдаў новы сынгл у фармаце аўдыё+відэа. Музыкі запісалі песьню «Адзначым Новы год» ды зьнялі ролік-відэавіншаваньне, паведамляе Tuzin.fm.

— Тут няма ні традыцыйнага хурмоўскага шчымлівага каханьня, ні трагедыяў, ні самоты. Гэта шчасьлівая песенька. Такім якраз павінен быць навагодні трэк! — кажа лідэр каманды Мікіта Найдзёнаў.

2013 год для гурта Hurma выдаўся надзвычай плённым. Іх песьня трапіла на складанку «Рок-танцы славян» разам з творамі гуртоў «Океан Ельзи», «Воплі Відоплясова», Gogol Bordello, «Палац». А пад канец году музыкі атрымалі Гран-пры фэсту «Такие пряники», былі адзначаны ў намінацыі «Беларускамоўны гіт» на «Песьні году» тэлеканалу ОНТ ды атрымалі перамогу ў намінацыі «Дэбют году» на прэміі «Героі году» парталу Tuzin.fm.

— Хоць гэты год і быў названы ў Беларусі годам беражлівасьці, мы вырашылі быць марнатраўнымі і не шкадаваць сілаў і часу на творчасьць. Дзякуй усім, хто нас падтрымлівае і верыць у нас, — кажа Мікіта.

Источник: Tuzin.fm

Группы: Hurma

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Бедныя "Бітлы", за іх ужо ніхто не заступіцца. Тырят фсе. Ці мо "Hurma" потым напіша, што кавэр?