Мінскі панк-рок гурт Monkey Bite прадстаўляе на Ultra-Music новы сінгл «Kasmanaŭty i dzieci», прысвечаны «знакавым падзеям трохгадовай даўніны».
— Бадай усе дзеці шчыра мараць быць касманаўтамі, але не ўсе касманаўты могуць параўнацца чысцінёй душы і шчырасцю з дзецьмі, — кажа гітарыст гурта і аўтар песні Сяржук Zuker Лапуць. — Песня прысвечаная знакавым падзеям трохгадовай даўніны. У тыя дні мы шмат убачылі ды зразумелі… Гэты трэк пра асэнсаванне тых падзей. Пра моц бездапаможнасці і пра бездапаможнасць моцы, якая можа стацца нікчэмнай у пэўны момант.
Сінгл «Kasmanaŭty i dzieci» — першая студыйная праца гурта з 2011 году, калі выйшаў дэбютны EP Monkey Bite.
— Так здараецца ў сусвеце, што некаторыя падзеі робяцца для яго пераломнымі. І нават калі нешта ідзе ня так, як трэба нам зараз, ёсць мільён шанцаў, што заўтра ўсё зменіцца. Таму мы і выбралі гэты трэк для сінгла. Ён знакавы, — кажа Сяржук Лапуць. — Гэтая песня пра лёс. І пра нас. І пра тое, што чалавек — гэта космас, і для яго магчыма ўсё…
Новы сінгл таксама адметны тым, што музыкі Monkey Bite упершыню вырашылі самастойна заняцца запісам трэка. Звядзенне і майстэрынг песні зрабіў сябар гурта, музыка Holy Chimp і Till It Bleeds Аляксей Alatheus. Яшчэ адной акалічнасцю рэліза з’яўляецца яго аздабленне. Адмыслова для сінглу «Kasmanaŭty i dzieci» быў намаляваны комікс.
— Хочацца асабліва аддзячыць спадара Аляксея Мася, які намаляваў нам цудоўны комікс. Мы вельмі любім коміксы, і гэткая стылістыка была абраная намі невыпадкова, — дадае Сяржук Лапуць.
Сёння Monkey Bite прэзентуюць новы сінгл на сольным канцэрце ў паб-клубе «Графіці». Усе наведвальнікі канцэрту атрымаюць сінгл з коміксам у падарунак.
Хорошо, когда музыканты пишут песни со смыслом
Молодцы!
вокал уж очень режет слух
Вакал заўжды рэжа слых, што ШтоКалаў, што Кол.Баскаў (адно без другога не бывае). Проста трэба шукаць свой гук у сьвеце музыкі. А свой вось тут, да яго прызвычаіцца трэба.
да нет, у него диапазон такой просто. На любителя короче, если есть такие.
І я пра тое ж. ШтоКалаў, ШтоБаскаў, вы любітель іх? Калі ласка, а я ня раз быў на канцэртах «Monkey Bite», дык драйву болей, чым нават на запісе. А каб мая бабуля засела ў інтэрнэце пісаць, што ёй рэжа слых, чытачы «Ultra-Music» здрыгануліся б усе.