У Мінску будзе прэзентаваны дыск аўтэнтычных песень Паўночнай Беларусі
17 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень «Пад ясну зарыцу». Зборнік заснаваны на песенна-абрадавых традыцыях Міёршчыны і складаецца з матэрыялаў аўдыёкалекцыі Сяргея Панізьніка, запісаных у 1968–69 гадах.