Троіца ў «Мінску»: «Нарэшце і беларускі гурт здолеў сабраць залю»
Канцэрт этна-трыо «Троіца», у прынцыпе, можа адбыцца ў любы дзень. Для гэтага музыкам не трэба выбіраць паміж пятніцай і суботай, каб сабраць як мага болей слухачоў. Гэта адно з, мабыць, тысячы адрозненняў світы Івана Кірчука ад тыповага беларускага гурта.