Vinsent у «Рэактары»: чатыры да аднаго
Метамарфоза, якая здарылася з рэперам Vinsent’ам, — з’ява прыкметная не толькі на рэп-сцэне, але і ў беларускай музыцы наогул. Прыкладна год назад, калі музыка толькі планаваў сабраць «жывы» склад, у поспех гэтай кампаніі верылася насілу.