Лепшы поп-гурт Літвы заспявае на беларускай мове
Лтоўскі гурт Biplan грае меладычны поп-рок. Іх першы хіт «С добрым утром» гучаў у Літве і Расіі яшчэ на пачатку 00-х. Зараз яны ізноў у топах — песня «Amore» атрымала прыз за найбольшую колькасць ратацый у Літве на працягу 2013 года, а сам калектыў атрымаў тытул «Лепшы поп-гурт» на галоўных літоўскіх музычных узнагародах М.А.М.А.