Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай»
Лета — сезон адпачынку. У тым ліку і для беларускіх музыкаў: ні звестак, ні канцэртаў, ні, тым больш, сенсацый. Таму мы вырашылі пагутарыць з чалавекам, які ўжо год сам піша гэтыя «сенсацыі» для зорак беларускай эстрады на newsbelarus.net і ведае Што? Дзе? і Калі? у беларускім шоу-бізе.